Спадчына: Маларыцкі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Аўторак, 13 Май 2025 15:01
2025 г. — 70 гадоў з часу стварэння ДУА «Маларыцкі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (1955)
У СССР была створана шырокая сетка пазашкольных устаноў, якія вялі работу з вучнямі ў пазаўрочны час. Маларыцкі раённы Дом піянераў і школьнікаў быў створаны ў 1955 г. Установа пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама выконвала функцыі метадычнага цэнтра для пазашкольнай дзейнасці ў горадзе і раёне.